http://www.svabodmmmsdce3rmzoor5cw3byj6rqss4q6bh2yfhux2dbmobnpg5ead.onion/a/30065058.html
Гадоў дзесяць таму падобнае здарылася на Amazon: самая вялікая ў сьвеце электронная кнігарня адключыла адну кнігу, якую прадавала з парушэньнем аўтарскага права, і ціха вярнула грошы пакупнікам. Эфэктыўнасьць зьнікненьня e-books ня сьнілася аўтару «451 паводле Фарэнгэйта» і цэнзарам усіх часоў і народаў: Ctrl-A, Delete, і ўсе свабодны, усім дзякуй. Кніга, якую быў «зьнік» Amazon, называлася «1984».