http://www.svabodmmmsdce3rmzoor5cw3byj6rqss4q6bh2yfhux2dbmobnpg5ead.onion/a/30047623.html
Першая думка — не забыцца на пад’езьдзе да Клайпэды скінуць хуткасьць са 130 да 100. Аднойчы ўжо давялося пасядзець у паліцэйскім аўто, мармытаць, што літаў шчэ ня маю, што знак засланіла іншае аўто, што… Словам, прабачце, больш ня буду.