http://www.svabodmmmsdce3rmzoor5cw3byj6rqss4q6bh2yfhux2dbmobnpg5ead.onion/a/31814168.html
Сілавікі ўрываюцца ў кватэру, кідаюць Уладзіслава Ганчарова тварам у падлогу, заломваюць рукі за сьпінай, пытаюцца яго імя, а калі той адказвае, цынічна кажуць: «С Днем рождения, Владислав». Далей запісваць відэа працягваюць ужо ў машыне, піша «Гомельская Вясна». Затрыманы мужчына ў відавочна прыгнечаным стане кажа, што ён 1977 году нараджэньня, жыве ў Мазыры, прызнаецца, што абразіў у камэнтарах супрацоўніка ГУБАЗіК, раскайваецца і выбачаецца за свой учынак.